English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сярод людзей можна адзначаць хіба "Свята мёду"

03/02/09

Актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк атрымаў афіцыйную інфармацыю пра мерапрыемствы, якія праводзіліся не на стадыёне "Лакаматыў".


Намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Сп. Хафізаў у адказе на ліст Рамана Кісляка паведамляе, што ў 2008 годзе паступіла каля 30 зваротаў ад грамадзян і арганізацый на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Частка з іх, якая аргнізоўваліся дзяржорганамі, праводзілася ў публічных месцах гораду. Гэта "Свята мёду і здароўя", "Прывітанне, Масленіца", "Бывай, Масленіца", "Ветлівы кіроўца" і г. д. 


Як вядома, мясцовыя ўлады, спасылаючыся на рашэнне гарвыканкама ад 25.10.2006 г. № 1715, рэгулярна прапаноўвалі дэмакратычным актывістам для правядзення публічных акцый стадыён "Лакаматыў", які актывісты між сабой называюць рэзервацыяй.


Брэсцкія актывісты ўпэўнены, што фактычная забарона ладзіць акцыі ў публічных месцах парушае права грамадзян на свабоднае выказванне свайго меркавання і права на мірныя сходы. Тое, што дэмсілам прапануюць толькі бязлюдны стадыён, сведчыць пра дыскрымінацыю паводле палітычных перакананняў і супярэчыць шэрагу артыкулаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.


На ліст Рамана Кісляка з просьбай дакладна паведаміць адрасы і назвы аб'ектаў, каля якіх Закон забараняе праводзіць масавыя акцыі, намеснік старшыні гарвыканкама ўвогуле не палічыў магчымым адказаць.

 


Усе навіны