English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Выбарчы штаб А.Казуліна не прымае прапанову aб’яднаных дэмакратычных сіл

06/02/06

Штаб Аляксандра Казуліна адкінуў прапанову Аляксандра Мілінкевіча пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах толькі аднаго дэмакратычнага кандыдата. Гэта вынікае з распаўсюджаннай сёння заявы лідэра БСДП (Г).

 

Нагадаем, што чацьвёртага лютага лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў Аляксандру Казуліну вырашыць пытанне пра ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі аднаго дэмакратычнага кандыдата “да рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Цэнтральнай выбарчай камісіяй, каб не аддаваць ініцыятыву ўладзе і не прадстаўляць ёй магчымасць вызначыць для сябе больш зручнага апанента”.

 

Пры гэтым штаб адзінага прэтэндэнта прапанаваў ясныя і дакладныя крытэры для вызначэння больш моцнай кандыдатуры: калькасць выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прэтэндэнтаў, наяўнасць у іх камандах арганізацыйных стуктур дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў, палітычны рэйтынг прэтэндэнта, яго падтрымка міжнароднай супольнасцю.

 

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб адзначыў, што гэтая прапанова Аляксандра Мілінкевіча “непрымальная”. Аб’яднанне дзвюх каманд магчыма, але не на крытэрах “у каго больш каманда ці хто больш подпісаў сабраў, у каго ў партыйных структурах больш сябраў”. “Калі мы прымем гэтую прапанову, то згубяць абодва прэтэндэнты”, - заявіў палітык
Усе навіны