Сёння ў Маскве Аляксандр Мілінкевіч казаў пра замежнапалітычныя інтарэсы новай, дэмакратычнай Беларусі
Сёння ў Маскве Аляксандр Мілінкевіч казаў пра замежнапалітычныя інтарэсы новай, дэмакратычнай Беларусі.
- Беларусь, улічваючы нашае геаграфічнае становішча, будзе супрацоўнічаць і з Еўропай, і з Расіяй. Нам выгадна мець самыя цесныя эканамічныя і любыя іншыя адносіны з абодвума бакамі. Толькі дэмакратычная Беларусь, а не рэжым Лукашэнкі можа стаць дагавораздольным з Расіяй, па-сапраўднаму прагназуемым і надзейным партнёрам. Дзве трэція часткі беларусаў паводле ўсіх сацыялагічных апытанняў хочуць жыць у незалежнай, суверэннай дзяржаве, і мы прытрымліваемся менавіта гэтага пункта гледжання. Але гэта зусім не азначае, што беларуская аб’яднаная апазіцыя антырасійская. У Беларусі няма антырасійскіх настрояў, - сказаў 6 лютага Аляксандр Мілінкевіч у Маскве, дзе ён узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі “Беларуска-расійскія адносіны: да і пасля выбараў”.
Усе навіны


