Еўраінтэграцыя: За і супраць (фота)
6 сакавіка ў межах кампаніі "Еўрапейскі Week-end" адбыліся дэбаты на тэму інтэграцыі Беларусі ў Еўразвяз.
Дыскусійны клуб “Беларусь павінна далучыцца да Еўразвязу. За і супраць” гэтым разам быў аб'яднаны са спецкурсам "Еўраінтэграцыя" актывіста Руху "За Свабоду" Алеся Лагвінеца.
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі слухачы лекцый Алеся Лагвінца. Прыйшлі таксама людзі, неабыякавыя да інтэграцыйных працэсаў і перспектыў іх развіцця паміж нашай краінай і еўрапейскай супольнасцю.
Удзельнікі – каля дваццаці чалавек – ўмоўна падзяліліся на каманду еўраскептыкаў і каманду прыхільнікаў інтэграцыі ў ЕЗ. Кожная група спачатку прэзентавала свае погляды і аргументавала іх, потым рабіла крытычную ацэнку аргументаў апанентаў, і нарэшце адбываліся заключныя выступы прадстаўнікоў кожнае з групаў, дзе падводзіліся вынікі і адстойвалася свая пазіцыя.
Па выніках мерапрыемства было праведзенае галасаванне. Большасць прысутных выказалася за тое, што еўраітэграцыя мае вялікае пазітыўнае значэнне для развіцця нашай краіны.
– Мэта мерапрыемства сістэматызаваць аргументы прыхільнікаў еўраінтэграцыі, а таксама пазнаёміцца са спектрам скетычных меркаванняў, каб мець магчымасць надалей больш эфектыўна праводзіць кампаніі па папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцяў, – кажа Юрась Меляшкевіч.



Усе навіны



