Расійскія дэмакраты падтрымліваюць Аляксандра Мілінкевіча
Лідэр Саюза правых сіл Мікіта Белых заявіў 6 лютага ў Маскве, што на выбарах прэзідэнта Беларусі СПС будзе падтрымліваць адзінага кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
- Той факт, што ў выбары адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі перамог Аляксандр Мілінкевіч, але ў ягонай камандзе працуюць Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька, якія прайгралі яму ў галасаванні, гаворыць пра наступнае: аб’яднанне апазіцыйных сіл не толькі магчыма, але і працаздольна, - заявіў Мікіта Белых.
Палітык таксама паведаміў, што СПС будзе супрацоўнічаць з дэмакратычынмі сіламі Беларусі, і пацвердзіў намер правесці ў Расіі “прэзентацыю” праграмы Аляксандра Мілінкевіча. Акрамя таго, Саюз правых сіл мае намер накіраваць у Беларусь сваіх валанцёраў, якія будуць дапамагаць аб’яднаным дэмакратам у якасці агітатараў і назіральнікаў.
- Мы пацвярджаем сваю гатоўнасць падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча не проста дзеля яго ўдзелу ў выбарчай кампаніі, а дзеля перамогі на выбарах, - адзначыў лідэр СПС Мікіта Белых.
Усе навіны


