English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: Беларусь і Расія - незалежныя дзяржавы, але Расія была, ёсць і будзе нашым стратэгічным партнёрам. Мы за празрыстыя і прадказальныя дачыненні, якія будуць на карысць абодвух народаў

06/02/06

Такую заяву зрабіў лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі на міжнароднай канферэнцыі "Беларуска-расійскія адносіны: да і пасля выбараў", якая адбылася сёння ў Маскве.

 

Асноўнымі пунктамі праграмы канферэнцыі былі палітычны, эканамічны і прававы аспекты двубаковых дачыненняў, перспектывы будаўніцтва саюзнай дзяржавы.

 

Выступаючы на канферэнцыі, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што ў стратэгічных інтарэсах Расіі - дэмакратычная Беларусь, кіраўніцтва якой будзе весці прадказальную, узаемавыгадную, добрасуседскую палітыку.

 

Даючы ацэнку перспектывам двубаковых беларуска-расійскіх дачыненняў, прысутны на канферэнцыі адзін з лідэраў расійскіх дэмакратаў Барыс Нямцоў быў катэгарычны:"Стварыць Саюз з дыктатурай немагчыма, таму што дыктатары ніколі не дзеляцца сваімі паўнамоцтвамі".

 

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча, з беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве, якое насіла экспертны характар, узялі лідэры дэмакратычных партый Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін і Аляксандр Казулін, першы сакратар амбасады Республікі Беларусь у РФ Валянціна Саладоўнікава, а таксама шэраг экспертаў - сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, эканаміст Павел Данейка ды іншыя.

 

Расія на канферэнцыі была прадстаўлена шэрагам дзеючых палітыкаў і супрацоўнікаў вядомых аналітычных цэнтраў. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта Расіі, Еўракамісіі, амбасады ЗША ў Маскве, карэспандэнты расійскіх і замежных СМІ.


Усе навіны