English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Палітычная рада спыняе перамовы са штабам А.Казуліна

08/02/06

Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сіл абвесціла аб спыненні перамоваў са штабам А.Казуліна. Такое рашэнне было прынята сёння падчас пасяджэння Палітычнай рады.

 

“Са штаба Казуліна мы не атрымалі канструктыўнага адказу на нашыя прапановы. Мы робім выснову аб тым, што штаб Казуліна зацягвае перамоўны працэс, і, са свайго боку, заўяляем аб спыненні перамоваў”, - адзначыў Вінцук Вячорка, які старшыняваў сёння на пасяджэнні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сіл.

 

Нагадаем, што Палітычная рада, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх найбуйнейшых дэмакратычных партый Беларусі, 4 лютага звярнулася да А.Казуліна з прапановай прыняць супольнае рашэнне аб зняцці аднаго з дэмакратычных кандыдатаў яшчэ да дня рэгістрацыі. Прапанова аб’яднаных дэмакратычных сіл была аргументавана нежаданнем аддаваць уладзе права выбіраць сабе найбольш зручнага суперніка, а таксама імкненнем не расцярушваць прадэмакратычна настроены электарат, каб падыйсці да дня выбараў, з’яднаўшы ўсе дзеяздольныя структуры.
Усе навіны