English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Першая сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты адбудзецца ўжо 17 лютага

13/02/06

Пытанні арганізацыі агітацыйнай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча былі разгледжаны сёння на чарговым пасяджэнні Штаба адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл.

 

Дэтальна абмеркаваны магчымасці выкарыстання друкаванай прадукцыі, правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, выступаў у сродках масавай інфармацыі, вулічных пікетаў, кампаніі “ад дзвяры да дзвяры”, абтэлефанавання грамадзянаў ды іншых форм агітацыйнай работы.

 

З улікам таго, што шматлікія прыхільнікі дэмакратычнага руху Беларусі заяўляюць пра свой намер павіншаваць Аляксандра Мілінкевіча з рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты ўжо ў дзень рэгістрацыі, Штабам прынята рашэнне арганізаваць першую сустрэчу з выбаршчыкамі адразу пасля пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачнецца а 12-й гадзіне 17 лютага ў Палацы Рэспублікі.

 

На 2 сакавіка ў Мінску запланавана правядзенне вялікай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі на плошчы Свабоды (пачатак а 18-й гадзіне).
Усе навіны