English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыя шукае ўсё новыя зачэпкі, каб перашкодзіць працы Штаба Аляксандра Мілінкевіча

14/02/06

Увечары 13 лютага на шашы Мінск-Гродна непадалёк Ліды дарожная міліцыя затрымала аўтамабіль, якім са сталіцы з паседжання рэспубліканскага штаба вярталіся кіраўнік гарадзенскага абласнога штаба Аляксандра Мілінкевіча Анатоль Хацько, ягоны намеснік Сяргей Мальчык і кіраўнік гарадзенскага гарадскога штаба Сяргей Антусевіч.

Супрацоўнікі ДАІ пажадалі правесці дагляд машыны, аднак спадар Хацько з сябрамі не пагадзіліся з гэтым. Тады з Ліды прыбыў новы нарад міліцыі. Затрыманых прымусілі ехаць у лідскі пастарунак. Там адбыўся дагляд машыны, які запісваўся на відэакамэру.

Міліцыянты забралі шэсць пачкаў “Народнай Волі”, агулам 1200 асобнікаў.

Вось што паведаміў
радыё Свабода ў  22.40 Сяргей Мальчык, які знаходзіўся ў лідскім пастарунку:

 - Яны хацелі агледзець машыну на дарозе, мы не далі, аглядалі ў Лідзе. Знайшлі газэту, больш нічога, толькі дакументы ў Антусевіча. Потым пералічылі газету і без складання пратаколу сканфіскавалі. Мы пачалі абурацца. Пасля гэтага пачалі ксэракапіяваць дакументы Антусевіча, хаця ён не дазваляў гэта рабіць. А Хацько затрымалі і робяць вобшук.

А 1-й гадзіне ночы кіраўнікі гарадзенскіх штабоў былі адпушчаныя на волю.

 

Каля 23 гадзінаў Вадзім Саранчукоў, які ў Гродна адказваў за збор подпісаў за Мілінкевіча, паведаміў, што да яго прыйшлі з вобшукам міліцыянты, паказаўшы факс з Ваўкавыска аб тым, што там распісалі сцены дамоў графіці.


Усе навіны