English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч лічыць неабходным удзел у паседжанні ЦВК 17 лютага лідэраў палітычных партый, якія падтрымалі яго кандыдатуру ў якасці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі

14/02/06

Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычнчых сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў на адрас старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай ліст наступнага зместу:

 

 

“Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошынай Л.М.

 

 

Паважаная Лідзія Міхайлаўна!

Удзячны Вам за запрашэнне ўзяць удзел у паседжанні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 17 лютага 2006 года, у часе якога будзе разгледжана пытанне рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з тым, што паседжанне будзе мець урачысты характар і ўдзел у ім возьмуць члены ўраду, дэпутаты Нацыянальнага сходу, супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, прашу запрасіць на гэтае паседжанне не толькі кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы Аляксандра Бухвостава, але і лідэраў палітычных партый, што падтрымалі маю кандыдатуру ў якасці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і якія далі згоду быць маімі даверанымі асобамі ў выбарчай кампаніі: Валянціну Матусевіч (Беларуская партыя жанчын “Надзея”), Алега Грамыку (Беларуская партыя “Зялёныя”), Станіслава Шушкевіча (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада), Вінцука Вячорку (Партыя БНФ), Анатоля Лябедзьку (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Сяргея Калякіна (Партыя камуністаў Беларуская).

 

З павагай,

Аляксандр Мілінкевіч

          14.02.2006 г.


Усе навіны