Штаб Аляксандра Мілінкевіча будзе сустракацца з выбарцамі, нягледзячы на перашкоды ўладаў
Штаб лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча лічыць незаконным патрабаванне Мінгарвыканкама праводзіць агітацыйныя сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з выбарцамі толькі з дазволу мясцовых уладаў.
- Патрабаванне не адпавядае выбарчаму заканадаўству. Паводле закона ніякіх дазволаў на сустрэчы з выбарцамі не патрабуецца. У Выбарчым кодэксе адзначана, што сустрэчы з выбарцамі адбываюцца ў любой зручнай для выбарца форме. Агітацыя не можа абмяжоўвацца. Наш Штаб не збіраецца звяртаць увагу на незаконныя патрабаванні Мінгарвыканкама. Мы будзем дзейнічаць паводле Выбарчага кодэксу, - патлумачыў кіраўнік Штаба Сяргей Калякін у размове з Хартыяй-97.
Нагадаем, што Мінскі гарвыканкам зацвердзіў спіс месцаў для агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты, у які ўвайшлі больш за 20 паркаў, сквераў, пляцовак, пераважна ў аддаленых ад цэнтра месцах сталіцы. Цяпер дзеля сустрэчы з выбарцамі нават у гэтых месцах, кандыдаты ў прэзідэнты павінны будуць атрымаць дазвол уладаў.
Усе навіны


