Па ўсёй краіне міліцыя палюе на актывістаў Штаба Аляксандра Мілінкевіча. Мілінкевічцы здавацца не збіраюцца
Сёння ўвечары міліцыянты гвалтам уварваліся ў прыватную кватэру на вуліцы Камсамольскай у Баранавічах, на якой сабралася 7 сябраў ініцыятыўнай групы лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
Сход быў спынены, на кожнага з удзельнікаў, паведамляе радыё Свабода, быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні – удзеле ў несанкцыянаваным сходзе.
Міліцыянты патлумачылі ўдзельнікам сходу на прыватнай кватэры, што яны павінны былі звярнуцца па дазвол на правядзенне схода ў гарвыканкам.
Цэнтральны Штаб падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча лічыць пераслед актывістаў у Баранавічах незаконным і мае намер абскардзіць дзеянні баранавіцкай міліцыі ў пракуратуры.
Імя маёра міліцыя, які кіраваў апэратыўнікамі - Эдуард Суднік. Ён з’яўляецца начальнікам прафілактыкі і грамадскай бяспекі Баранавіцкага раённага аддзялення міліцыі.
Усе навіны


