Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Глядзіце і слухайце: Аляксандр Мілінкевіч у эфіры

17/02/06

Аляксандр Мілінкевіч атрымае тэлеэфір 22 лютага з 18.00 да 18.30 і 2 сакавіка з 18.30 да 19.00, а радыёэфір - 27 лютага з 8.30 да 9.00 і 6 сакавіка з 8.00 да 8.30.

Такое рашэнне прыняла сёння Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў падчас лёсавання чарговасці прадстаўлення эфірнага часу кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Гэтая працэдура адбылася 17 лютага на пасяджэнні ЦВК, праз некалькі гадзін пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, кожнаму кандыдату прадстаўляецца па два 30-хвілінныя выступленні па Першым нацыянальным тэлеканале і Першым канале беларускага радыё.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча прапанаваў трансляваць тэлевізійныя выступленні ў прамым эфіры. Аднак кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што дадзенае патрабаванне не прадугледжана заканадаўствам, і зняла гэтае пытанне з парадку дня.


Усе навіны