English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіст Руху абвясціў галадоўку

25/06/09

Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельшчыне Уладзімір Кацора пратэстуе супраць пакарання удзельнікаў акцыі памяці генерала Захаранкі.


Як паведаміў Леанід Судаленка, суд Цэнтральнага раёну Гомеля пад старшынствам Марыны Дамненка пакараў чатырох удзельнікаў акцыі памяці Віктара Захаранкі 7 траўня штрафамі ў памеры 10 базавых велічынь кожнаму (350 тысяч рублёў).  Уладзіміра Кацору, які заяўляў пра намер абвясціць сухую галадоўку, суд пакараў трыма суткамі адміністратыўнага арышту. 


Зараз Уладзімір Кацора галадае ў ізалятары часовага ўтрымання. Ён намераны спыніць галадоўку толькі пасля таго, як будзе адменена незаконнае на яго думку рашэнне пра пакаранне ўдзельнікаў акцыі памяці.


Дэмакратычная актывістка Зінаіда Шуміліна з вакна свайго дому, дзе месціцца офіс АГП, вывесіла расцяжку з паведамленнем пра галадоўку Уладзіміра Кацоры. Міліцыянты робяць захады, каб зняць расцяжку.

 

Пераслед удзельнікаў акцыі быў распачаты амаль праз месяц пасля яе правядзення.


Усе навіны