English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч распачаў сваю агітацыйную кампанію з Бабруйска

18/02/06

18 лютага кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распачаў сваю агітацыйную кампанію. Першым горадам стаў Бабруйск. На цэнтральнай плошчы сабраліся каля 400 чалавек, якія, нягледзячы на снег і перашкоды ўлады, прыйшлі павітаць будучага прэзідэнта.

 

- Я ўдзячны ўсім, хто прыйшоў сёння на гэтую сустрэчу. Усім, хто не баіцца і хоча чуць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў нашай краіне, - распачаў свой выступ на плошчы Аляксандр Мілінкевіч. - Нам няма чаго баяцца. Нашая праграма простая. Яна пабудавана на асноўных каштоўнасцях – Свабода, Праўда, Справядлівасць. Мы за свабоду чалавека, асобы, думак і выказванняў, інфармацыі. Мы за эканамічную свабоду, за адмену кантрактнай сістэмы ў яе сённяшнім выглядзе. Такая сістэма прыніжае людзей, не дае ім упэўнена глядзець у будучае, паколькі ў любы момант можна пазбавіцца працы.

 

Падчас сустрэчы кандыдат у прэзідэнты закрануў таксама праблемы сям’і і здароўя, павагі да працы і дастойнага заробку, справядлівага закона і адказнай дзяржавы, навукі і прагрэсу, нацыянальнага адраджэння.

 

Мясцовая ўлада, насуперак палажэнням Выбарчага кодэкса, спрабавала перашкодзіць сустрэчы кандыдата з выбаршчыкамі – не пускала на цэнтральную плошчу, не дазваляла карыстацца гукаўзмацняльнай апаратурай.

 

У другой  палове дня Аляксандр Мілінкевіч наведае Магілёў.


Усе навіны