Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч у Жлобіне: “Я выступаю за дзяржаву, якая будзе служыць сваім грамадзянам”

19/02/06

У Жлобіне ў памяшканні мясцовай музычнай школы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі. Заля, разлічаная на 250 месцаў, была цалкам запоўнена. На сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі.

 

Свой выступ Аляксандр Мілінкевіч распачаў з ацэнкі бягучай прэзідэнцкай кампаніі і важнасці гэтых падзей для кожнага грамадзяніна Беларусі:

 

- Мы сёння праводзім сустрэчу з ясным разуменнем таго, што нас усіх чакаюць вельмі важныя выбары. Гэта будуць выбары, якія першы раз за 12 год сапраўды вырашаць якой быць будучыні нашай Беларусі. Сёння мы стаім на парозе гэтых важных і неабходных пераменаў для Беларусі і грамадзян. І гэта чаканне базуецца на трох важных каштоўнасцях – Свабода, Праўда, Справядлівасць. Грамадзяне Беларусі павінны вырашыць і вырашаць ці будзе наша дзяржава свабоднай, праўдзівай і справядлівай у адносінах да сваіх грамадзян. Ці будзе Беларусь дзяржавай адкрытай, надзейным мостам паміж Захадам і Усходам. Ці будзе яна развівацца і забяспечваць сваім грамадзянам дастойнае жыццё. Ці ў нас і надалей будзе панаваць застой, прыніжэнне грамадзян і псеўдастабільнасць.

 

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі выказаў сваё бачанне новай дэмакратычнай Беларусі і яе адносін са сваімі грамадзянамі:

 

- Я сёння выступаю за дзяржаву, якая будзе служыць сваім грамадзянам і якая не будзе глядзець на іх зверху. І мы пабудуем такую дзяржаву. Сёння я кажу: мы патрабуем у Беларусі Свабоды, Праўды, Справядлівасці. І наша шматлюдная сустрэча тут, у Жлобіне, падцвярджае разумнасць, праўдзівасць і справядлівасць нашых патрабаванняў.

 

Аляксандра Мілінкевіча засяродзіўся на асноўных пунктах сваёй перадвыбарчай праграмы, якая засноўваецца на пабудове здаровай дзяржавы:

 

- Гэта праект абнаўлення дзяржавы і аздараўлення эканомікі. І гэта будзе не толькі змена сістэмы кіравання ва ўладзе, гэта будзе абнаўленне, якае якасна скажацца на жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі.

 

У другой палове дня кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч наведае Светлагорск і Гомель.


Усе навіны