English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Светлагорску супраць Аляксандра Мілінкевіча ўлада выставіла роту міліцыі

19/02/06

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі прайшла на прыступках Гарадскога цэнтра культуры “Хімік” ў цэнтры Светлагорска. У самой залі ў гэты час знаходзілася рота міліцыі.

 

Сёння зранку мясцовая ўлада, нягледзячы на пададзеную раней заяўку Аляксандра Мілінкевіча аб правядзенні сустрэчы з выбарцамі ў залі Гарадскога цэнтра культуры “Хімік” і папярэднюю згоду на яе, вырашыла незаконна перанесці сустрэчу ў іншае памяшканне. У памяшканне, разлічанае толькі на 60 месцаў, замест 250 у “Хіміку”.

 

Аднак павітаць будучага прэзідэнта, не зважаючы на забарону ўлады, прыйшлі больш за 200 чалавек.

 

Александр Мілінкевіч падзякаваў усім, хто, нягледзячы на перашкоды ўлады, прыйшоў на гэтую сустрэчу.

 

- Сёння мы з’яўляемся сведкамі чарговага хамства ўлады, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч, адкрываючы сустрэчу. - Улада баіцца праўды і адрозных поглядаў, таму закрывае незалежныя СМІ, забараняе сустрэчы з людзьмі. Люзей нельга прыніжаць, змушаць іх паступаць супраць сумлення. Гэта вядзе краіну ў тупік. Але гледзячы на шматлюднасць сустрэчы, я бачу, што Светлагорск гасцінны горад і яго жыхары таксама чакаюць пераменаў.

 

Па дарозе са Жлобіна ў Светлагорск машыну з кандыдатам у прэзідэнты спынялі некалькі разоў супрацоўнікі ДАІ.

 

А 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Гомелі.


Усе навіны