English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

На Гомельшчыне залі ломяцца ад выбарцаў Аляксандра Мілінкевіча

19/02/06

Сотні людзей прыходзяць на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам на Гомельшчыне. Сёння ён ужо наведаў Жлобін і Светлагорск. У гэтыя хвіліны адбываецца размова з выбарцамі ў Гомелі ў Палацы Будаўнікоў. Зала, разлічаная на 700 чалавек, не можа размясціць усіх жадаючых паслухаць Аляксандра Мілінкевіча. Зараз іх сабралося тут каля тысячы.

 

Будучы прэзідэнт прадставіць сваю праграму, якая з’яўляецца планам спакойнага, але ўпэўненага і дынамічнага развіцця і складаецца з сямі прыярытэтаў. А таксама адкажа на пытанні выбарцаў.


Усе навіны