English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Беларуская мова стала ахвярай крызісу

15/07/09

Гарвыканкам прыняў рашэнне спыніць у жодзінскай гімназіі беларускамоўную праграму навучання.


Мясцовыя ўлады, спасылаючыся на эканамічны крызіс і неабходнасць эканоміі сродкаў, вырашылі ліквідаваць прыярытэтнае беларускамоўнае навучанне ў гімназіі №1 Жодзіна. Жодзінскі гарвыканкам ужо прыняў рашэнне № 928 ад 23.06.09 аб ліквідацыі адзінага ў рэгіёне беларускамоўнага гімназічнага класу.


Як адзначаюць актывісты, гэта ўжо трэцяя спроба ліквідаваць беларускае навучанне. Першы раз чыноўнікі спрабавалі гэта зрабіць у 2004-2005 гадах, другі раз − у 2008 годзе.


Нагадаем, менавіта тут вучыцца Янка Лапіцкі, якому Аляксандр Мілінкевіч напачатку 2006 году падараваў беларускія кнігі.


Паводле prava-by.info


Усе навіны