English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Палітвязень Андрэй Клімаў верыць у перамогу Аляксандра Мілінкевіча

20/02/06

Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з палітычным вязнем Андрэем Клімавым. Размова адбылася ў Гомелі, куды Аляксандр Мілінкевіч прыехаў на сустрэчу з выбарцамі.

 

Палітыкі абмяняліся меркаваннямі пра бягучую прэзідэнцкую кампанію. Андрэй Клімаў выказаў поўную падтрымку аб’ядным дэмакратычным сілам і ўпэўненасць у перамозе Аляксандра Мілінкевіча.

 

- Я непасрэдна назіраю тыя і змены і зрухі, якія адбываюцца ў нашым грамадстве ў апошні час, - распавёў Андрэй Клімаў. – Лукашэнка губляе сваю падтрымку, нягледзячы на масаваю прапаганду на яго карысць і адсутнасць незалежных СМІ. Але інфармацыя пра падзеі ў краіне разыходзіцца пра “народны тэлефон”, людзі размаўляюць паміж сабой, абменьваюцца думкамі і бачаць, што рэальнае жыццё ў краіне значна горшае, чым тое, што паказваюць па БТ.

 

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з палітычным вязням Андрэем Клімавым планавалася ў Папраўчай установе адкрытага тыпу №22 (на “хіміі”) у вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе ён адбывае пакаранне. Відавочна, даведаўшыся пра яе, міліцэйскія ўлады тэрмінова выклікалі ўчора Андрэя Клімава ў Гомель. Але нягледзячы на перашкоды ўлады сустрэча адбылася.


Усе навіны