English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Кіраўнік Штаба адзінага кандыдата ў эфіры "Радыё Свабода" запрасіў выбаршчыкаў на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам

20/02/06

Амаль дзве гадзіны працягвалася сёння онлайн канферэнцыя Сяргея Калякіна ў эфіры "Радыё Свабода. Палітыку задавалі пытанні і як кіраўніку выбарчага Штаба Александра Мілінкевіча, і як лідэру беларускіх камуністаў, і проста як чалавеку.

 

Падчас размовы з аўдыторыяй "Радыё Свабода", Сяргей Калякін адзначыў вялікую і, у цэлым, добразычлівую цікавасць людзей да асобы Александра Мілінкевіча, да аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, да партый і арганізацый, якія іх складаюць, і да іх лідэраў.

 

У той жа час, кіраўнік выбарчага Штаба адзінага кандыдата падкрэсліў неабходнасць узмацнення інфармацыйна-агітацыйнай працы актывістаў дэмакратычнага руху з насельніцтвам, так як гэтая канферэнцыя паказала, што ў свядомасці людзей яшчэ жывуць многія стэрэатыпы і предубеждения пра працу прыхільнікаў пераменаў.

 

Сяргей Калякін канстатаваў, што грамадзяне многае праясняюць для сябе ў ходзе непасрэднай размовы з Аляксандрам Мілінкевічам і сябрамі яго каманды, і запрасіў усіх, хто мае такую магчымасць, прыйсці 2 сакавіка ў 18.00 на сталічную плошчу Свабода, дзе адбудзецца сустрэча адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў з выбарцамі.

 

Поўную версію прэс-канферэнцыі чытайце тут http://www.svaboda.org/forum/Forum.aspx


Усе навіны