English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Баранавічы вылучылі 18 дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум (фота)

29/08/09

У мерапрыемстве па вылучэнню дэлегатаў на  Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнічалі мясцовыя актывісты Руху “За Свабоду”, Партыі БХД і “Маладога фронту”.

 

Мерапрыемства па прычыне ягонай шматлюднасці і ўлічваючы добрае надвор’е вырашылі правесці на вольным паветры, у дворыку прыватнага дома аднаго з актывістаў.

 

Сход адкрыў старшыня Берасцейскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Форума Зміцер Траццяк. Старшыней сходу быў абраны Віктар Сырыца, а сакратаром – Юля Харкевіч.

 

Прадстаўнік нацыянальнага аргкамітэта па правядзенню Форума намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка паведаміў прысутным пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, а таксама распавёў пра мэты і задачы маючага адбыцца 14 лістапада Беларускага Еўрапейскага Форуму. Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” акцэнтаваў увагу на надзвычайнай важнасці еўрапейскага выбару Беларусі ў геапалітычным сэнсе.


Ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі выступіла Валянціна Шычко, якая распавяла чаму БХД далучылася да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форума.


У сходзе прыняло ўдзел 39 чалавек, якія выбралі 18 дэлегатаў на БЕФ. Палову дэлегатаў Форума склалі моладзь і студэнты беларускіх універсітэтаў.


Пасля выбараў дэлегатаў на Форум адбылася творчая сустрэча з беларускай паэткай Данутай Бічэль-Загнетавай. Яна прэзентавала сваю кнігу “Хадзі на мой голас”, выдадзеная гарадзенскімі актывістамі Руху “За Свабоду”.


 

 

 


Усе навіны