Магілеўская міліцыя прынесла свае прабачэнні і вярнула незаконна адабраныя выбарчыя ўлёткі Аляксандра Мілінкевіча
Сёння а 18.00 намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Магілева падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Чугуноў асабіста вярнуў кіраўніку абласнога Штаба адзінага кандыдата дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Шанцаву 26 тысяч выбарчых улётак Аляксандра Мілінкевіча, незаконнай забраных мінулай ноччу. Афіцэр міліцыі прынёс прабачэнні кіраўніцтва РАУС.
Такое развіццё падзеяў сталася магчымым дзякуючы настойлівай і прынцыповай пазіцыі Магілеўскага абласнога Штаба Аляксандра Мілінкевіча. Яго кіраўнік Уладзімір Шанцаў, якога пратрымалі ў Ленінскім РАУС амаль да 6-й гадзіны раніцы, звярнуўся ў абласную і гарадскую выбарчыя камісіі, а таксама да начальніка райаддзела міліцыі з патрабаваннем спыніць безаконне і забяспечыць права каманды Аляксандра Мілінкевіча на свабоднае вядзенне перадвыбарчай агітацыі.
Ужо каля 13.00 Ул. Шанцаву патэлефанавалі з РАУС і прапанавалі забраць адабраныя ўночы ўлёткі.
Праз тры гадзіны пасля гэтай размовы ўлёткі былі вернутыя ў Штаб. Аднак, у райаддзеле міліцыі па-ранейшым застаюцца 400 асобнікаў газеты «Товарищ», забраных разам з улёткамі. Уладзімір Шанцаў не сумняецца, што даб’ецца і вяртання газет.
Усе навіны


