Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

А.Мілінкевіч: Новая Беларусь будзе памятаць пра ўдзельнікаў вайны, ветэранаў і воінаў Узброеных сіл не толькі 23 лютага, 9 мая і 3 ліпеня

23/02/06

Святочны дзень 23 лютага кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч праводзіць у Лепелі Віцебскай вобласці.

 

Выступаючы перад жыхарамі Лепеля, Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных сіл – усіх, хто адзначае 23 лютага і лічыць гэты дзень сваім прафесійным святам.

 

Адказваючы на пытанні журналістаў пра незразумелыя паводзіны Аляксандра Лукашэнкі падчас ускладання кветак да абеліска Перамогі ў Мінску, калі дзеючы Галоўнакамандуючы ўстрымаўся ад публічнага выступу перад людзьмі, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што “Лукашэнцы ўжо няма пра што сказаць  людзям. Дванаццаць год ён абяцае вырашыць усе праблемы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў Узброеных сіл і ваеннаслужачых, аднак гэтага не адбываецца. Улада ўзгадвае пра абаронцаў Айчыны толькі па святочных датах – 23 лютага, 9 мая і 3 ліпеня, калі грукочуць фанфары і салодкія прамовы. Але ратная справа заслугоўвае таго, каб дзяржава і грамадства памяталі пра сваіх воінаў увесь час”.


Усе навіны