Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандру Мілінкевічу дастаткова было назваць сваё імя, і міліцыянты выпусцілі на волю затрыманых актывістаў

23/02/06

Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС горада Мінска затрымалі сёння ўвечары мастакоў Уладзіміра Кішкурну, Ігара Арлова і Леанарду Мухіну, якія раздавалі на праспекце Незалежнасці легальна надрукаваныя агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Іх даставілі ў пастарунак. Міліцыянты заявілі, што раздаваць перадвыбарчыя ўлёткі можна толькі ў адведзеных гарвыканкамам месцах.

Як толькі стала вядома пра затрыманне актывістаў кандыдат у прэзіденты Аляксандр Мілінкевіч  адразу накіраваўся ў Цэнтральны РАУС.

 

Кандыдату ў прэзідэнту дастаткова было толькі назваць сябе, і дзяжурны афіцэр райаддзела паабяцаў адразу выпусціць затрыманых. Міліцыянт стрымаў слова, літаральна праз 3-4 хвіліны, прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча былі адпушчаныя на волю.

 

Аляксандр Мілінкевіч мае намер абскардзіць дзеянні міліцыянтаў у пракуратуры.


Усе навіны