English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: "Наша стаўка - на якасную адукацыю"

24/02/06

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч завяршыў сваю паездку ў Воршу сустрэчай з мясцовымі жыхарамі ў Доме культуры завода швейных машын. На сустрэчы прысутнічала каля 400 чалавек.

 

Асноўнай часткай сустрэчы стаў адкрыты дыялог кандыдата ў прэзідэнты з выбарцамі.

 

Аляксандр Мілінкевіч падрабязна спыніўся на праблемах адукацыі моладзі. Па яго меркаванні, адна з галоўных задач дэмакратычнага ўрада - стварэнне ўмоваў для якаснай адукацыі.

 

- Я лічу, што якасць адукацыі павінна падвышацца і ў сярэдніх школах, і ў вышэйшых навучальных установах. Менавіта моладзь вызначае перспектывы развіцця краіны. Таму  дэмакратычны ўрад Беларусі павялічыць аб'ёмы фінансавання сферы адукацыі. У кожнай сярэдняй школе павінен быць высокахуткасны інтэрнэт. Бібліятэкі мы будзем будаваць у раённых цэнтрах і вёсках, а не зацыклівацца на адной бібліятэцы-монстру ў сталіцы.

 

Выбарцы паставілі таксама перад кандыдатам у прэзідэнты пытанне пра незаконную канфіскацыю органамі МУС незалежных беларускіх газет. Аляксандр Мілінкевіч растлумачыў, што яму вядомыя факты затрымання грамадскіх распаўсюджвальнікаў газет "Народная воля" і "Таварыш" і канфіскацыі ў іх выданняў і што ён намераны звярнуцца па гэтым пытанні да міністра ўнутраных спраў з патрабаваннем спыніць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. "Кожны грамадзянін Беларусі мае права чытаць тую прэсу, якая яму падабаецца, і мы абавязкова даб'емся рэалізацыі гэтага права".


Усе навіны