Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў палітычнага вязня Зміцяра Каспяровіча з днём нараджэння
25/02/06
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч 25 лютага павіншаваў з днём нараджэння актывіста моладзевага руху краіны Зміцяра Каспяровіча. Гэты дзень Зміцер сустрэў у камеры № 146 следчага ізалятара па вул. Валадарскага ў Мінску.
У тэлеграме Аляксандра Мілінкевіча гаворыцца: "Дарагі Зміцер! У дзень твайго нараджэння дазволь выказаць табе словы падтрымкі. Будзь цвёрды і мужны. Праўда ўсё роўна пераможа. Свабода, Праўда і Справядлівасць - гэта галоўныя каштоўнасці як для аднаго чалавека, так і для ўсяго народа".
Усе навіны


