English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У дэмакратычнай Беларусі заробак чыноўнікаў не будзе перавышаць сярэдні па краіне больш чым на 10 адсоткаў

25/02/06

Такую заяву зрабіў сёння, выступаючы перад выбарцамі ў ДК Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

 

Зала ДК была перапоўнена. Паслухаць кандыдата ў прэзідэнты прыйшло каля 800 чалавек - ад студэнтаў да пенсіянераў.

 

- Мы не такая вялікая краіна, - заявіў, звяртаючыся да сваіх выбарцаў Аляксандр Мілінкевіч, - каб утрымліваць цэлае войска чыноўнікаў, заробак  якіх складае 500-800 адсоткаў ад сярэдняга па краіне. Я не люблю лічыць грошы ў чужой кішэні, аднак мы не зможам дабіцца справядлівасці ў грамадстве, пакуль заканадаўча не ўвядзем абмежаванні на прыбыткі дзяржаўнай бюракратыі. Думаю, можна ўзяць за ўзор досвед нашых прыбалтыйскіх суседзяў, дзе заробкі чыноўнікаў не перавышаюць сярэдні па краіне больш чым на 10 адсоткаў.


Усе навіны