English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: "Прыватызацыя стратных малых і сярэдніх прадпрыемстваў не прывядзе да з'яўлення беларускіх алігархаў"

25/02/06

Сустрэчай з выбарцамі Полацка і Наваполацка сёння ўвечары завяршыўся чарговы этап паездак кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча па Віцебскай вобласці.

 

Абедзве сустрэчы прайшлі ў гарадскіх палацах культуры і сабралі ў агульнай колькасці каля 1000 чалавек.

 

Адказваючы на пытанне выбарцаў пра пагрозу з'яўлення ў Беларусі алігархаў пасля дэмакратызацыі эканамічных адносін, Аляксандр Мілінкевіч адказаў:

 

- Зразумела, што беларускія прадпрыемствы востра патрабуюць мадэрнізацыі. З-за зношанасці асноўных фондаў нашы тавары неканкурэнтаздольныя на еўрапейскіх рынках, а зараз яшчэ пачалі не вытрымліваць канкурэнцыі і на традыцыйным расійскім рынку. Таваразварот з Расіяй штогод зніжаецца на 10 адсоткаў. Прыватызацыя - сур'ёзны інструмент прыцягнення ў эканоміку сродкаў. Аднак мы лічым, што прыватызаваныя павінны быць стратныя малыя і сярэднія прадпрыемствы. Буйныя валаўтваральныя прадпрыемствы застануцца ў дзяржаўнай уласнасці, што пазбавіць Беларусь ад з'яўлення алігархічнага капіталу.


Усе навіны