English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вядомыя асобы пра Аляксандра Мілінкевіча

26/02/06

Генадзь Бураўкін, Аляксандр Патупа, Валянцін Акудовіч гавораць пра Аляксандра Мілінкевіча.

Генадзь БУРАЎКІН, паэт:

— Я — за Мілінкевіча. Бо лічу: мы ўжо — як нацыя, як народ — вартыя таго, каб кіраўніком быў чалавек высокаадукаваны, маральны, культурны. Чалавек з добрай душой, веданнем замежных моў, вельмі спакойны, ураўнаважаны і дружалюбны. Вось гэтыя рысы, на мой погляд, мае Алесь Уладзіміравіч Мілінкевіч.

Александр ПОТУПА, председатель Белорусского союза предпринимателей:

— Вообще-то у нас тайное голосование. Но я лично симпатизирую Александру Милинкевичу. Почему? Давно его знаю.

Валянцін АКУДОВІЧ, філосаф:

— Я — за Аляксандра Мілінкевіча. Чаму? Гэта складана патлумачыць. Тут трэба эсэ пісаць. Ну, скажам так, я звязваю свае спадзяванні з Аляксандрам Мілінкевічам не як з тым, хто пераможа на выбарах, а як з тым, хто праз выбары стане палітычнай фігурай агульнанацыянальнага маштабу. Фігурай, што будзе альтэрнатываю Аляксандру Лукашэнку. Наша праблема — у тым, што няма альтэрнатывы.

З выкарыстаннем інфармацыі праекта “Прэзідэнцкія выбары 2006 у Беларусі”


Усе навіны