English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

26/10/09

Актывісты Руху “За Свабоду” разам з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацый з Мастоў, Горадні, Магілева і іншых гарадоў наведалі радзіму Кастуся Каліноўскага.


Дэмакратычныя актывсіты ўшаноўвалі памяць нацыянальных герояў паўстаньня 1863 у Свіслачы. На імпрэзу ўшанавання славутых сыноў Беларусі сабралося каля ста чалавек.


Урачыстыя мерапрыемствы распачаліся імшой у Свіслацкім касцёле, пасля чаго ўсе накіраваліся ў вёску Якушоўка, дзе жыла сям’я Каліноўскіх. Затым удзельнікі мерапремства наведалі магілу Віктара Каліноўскага, які пахаваны ў Свіслачы, і ўсклалі кветкі да помнікаў Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму.


- Гэта фэст стаў ужо традыцыйным, у гэтым годзе грамадскасць сабралася ў Свіслачы ў чатырнаццаты раз - адзначае каардынатар Руху "За Свабоду" па Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк.


На працягу ўсіх мерапрыемстваў  актывістаў суправаджалі міліцыянеры, і людзі ў цывільным, якія здымалі ўрачыстасці на відэакамеру. Чалавек з камерай здымаў рэгістрацыйныя нумары на якіх прыехалі госці ў Свіслач. За прадстаўнікамі грамадскасці ездзіла газель укамплектаваная супрацоўнікамі гарадзенскага АМАПу. Паведамляюць, што некаторыя з аўтамабіляў актывістаў спынялі на ўездзе ў горад і перапісвалі дадзеныя кіроўцы і ўладальніка машыны.


Фэст скончыўся  на свежым паветры канцэртнай праграмай барда Валерыя Жамойціна. Затрыманняў не было. 

 

 

 

 


Усе навіны