English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Як Аляксандр Мілінкевіч ставіцца да калгасаў і прыватнай уласнасці на зямлю?

27/02/06

Аляксандр Мілінкевіч выступае за захаванне эфектыўна працуючых калгасаў і за комплексную дзяржаўную праграму падтрымкі фермераў.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, могуць канкураваць і пратрымацца даволі доўга дзве формы ўласнасці – прыбытковыя калгасы і фермерскія гаспадаркі.

 

Пра калгасы:

 - Калгасы, якія вядуць прыбытковую гаспадарку, эфектыўна працуюць і не патрабуюць ад дзяржавы дадатковых грошай – мы захаваем, яны будуць існаваць. Ніхто не будзе развальваць калгасы паводле ідэалагічных меркаванняў. Іншая справа гаспадаркі, у якія з бюджэта, з нашай з вамі кішэні штогод убухваюцца, як у чорную дзірку, вялікія грошы. Гэтыя гаспадаркі існуюць толькі дзеля паказухі. Вось гэтую праблему трэба вырашаць. І, між іншага, за кошт таго, што землі гэтых неэфектыўных гаспадарак будуць перадавацца людзям - фермерам, якія хочуць і будуць весці ўласную гаспадарку, даваць працу жыхарам вёскі і прадукаваць на рынак экалагічна чыстую прадукцыю.

 

Пра аграгарадкі:

 - Я ніколі не буду будаваць гэтых домікаў уздоўж дарог, каб начальства радавалася, ездзіла. Таму што самае галоўнае не дом пабудаваць, ёсць многа пустых выдатных дамоў. Самае галоўнае – даць чалавеку магчымасць, каб ён на зямлі мог зарабляць. Ён заробіць – і сам гэты дом пабудуе.

Пра фермерства:

- Калі мы свайму чалавеку, які хоча працаваць і хоча, каб ягоныя нашчадкі працавалі, дадзім ва ўласнасць зямлю, ён будзе ўкладаць свой пот, сваю працу, свае грошы, бо смела ведае, што гэта не адыдзе ад яго. Дзяржава абавязкова павінна падтрымліваць гаспадара-фермера. Сёння фермерства ў Беларусі фактычна задушана ўладай. Мы будзем гэта змяняць. Чалавек, якія хоча працаваць на зямлі, павінен атрымаць гэтую магчымасць і дзяржава мае за абавязак падтрымаць яго: даць не бросавую, а нармальную, прыдатную зямлю, даць крэдыты, тэхніку, спрыяльныя законы. Можа быць і калектыўная ўласнасць і дзяржаўная, і прыватная таксама. Беларусь самая багатая на зямлю краіна ў Эўропе. Галоўнае, каб гэта зямля давала прыбытак і дабрабыт людзям.


Усе навіны