English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

За нашу і вашу Свабоду!

29/10/09

Дарагія сябры!


Ад усяго сэрца хачу павіншаваць Вашу арганізацыю з узнагародай прэміяй імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі", а таксама асабіста выбітных праваабаронцаў Людмілу Аляксееву, Алега Арлова і Сяргея Кавалёва.


Мы, прадстаўнікі  грамадзянскай супольнасці  высока цэнім тую вялікую працу, якую Вы нястомна праводзіце многія гады спачатку ў СССР, а сёння ў Расійскай Федэрацыі, адстойваючы справядлівасць, законнасць і чалавечую годнасць. Беларусы шчыра зацікаўленыя ў тым, каб Расія была дэмакратычнай, свабоднай і прававой дзяржавай.


Сёння Вы, як ніхто іншы, заслугоўваеце высокай еўрапейскай узнагароды. Для нас сімвалічна і тое, што ў гэтым годзе ўручэнне прэміі супала з 20-годдзем з дня смерці Андрэя Сахарава, які быў першым старшынёй "Мемарыяла".


Ваш унёсак і заслугі ў змаганні за права на свабоду думкі ў Вас на радзіме і ў краінах былога Савецкага Саюзу неаспрэчныя. Узаемаразуменне, узаемадапамога і чалавечая салідарнасць не ведаюць межаў. Жадаю вам мужнасці, трываласці і ўпартасці ў справе абароны правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў у Расіі.


За нашу і вашу Свабоду!


З павагай,

Аляксандр Мілінкевіч
Старшыня Руху "За Свабоду"


Лаўрэат прэміі імя Андрэя Сахарава 2006 году

 

Копія ліста


Усе навіны