English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыя Цэнтральнага РАУС Мінска баіцца каманды А.Мілінкевіча

27/02/06

Сёння кіраўнік Цэнтральнага РАУС Мінска адазваў позву ў суд на актывістаў Штабу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Уладзіміра Кішкурна, Ігара Арлова і Леанарду Мухіну кіраўнік РАУС абвінаваціў у тым, што яны ў час агітацыйнай кампаніі раздавалі ўлёткі ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча.

 

У чацьвер увечары актывістаў выбарчай кампаніі А. Мілінкевіча затрымалі ў Мінску падчас распаўсюду ўлётак у яго падтрымку. Іх прывезлі ў пастурунак, склалі пратакол па артыкуле 161.1 Адміністрацыйнага кодэксу - парушэнне парадку арганізацыі, правядзення пікетвання - і ўручылі на сёння позву ў суд. Прыехаць і падтрымаць сваіх актывістаў у судзе збіраўся і сам кандыдат у прэзідэнты.

 

Аднак, напэўна, прадстаўнікі праваахоўных органаў спужаліся сваіх незаконных дзеянняў, таму прыехалі ў суботу да дому Уладзіміра Кішкурна і Леанарды Мухінай і забралі копіі складзенных на іх пратаколаў. А сёння зранку кіраўнік Цэнтральнага РАУС Мінска патэлефанаваў актывістам і папрасіў іх не прыходзіць у суд, бо як ён паведаміў справа закрытая.

 

Такім чынам, улада падцвердзіла незаконнасць сваіх дзеянняў і парушэнні падчас правядзення выбарчай агітацыйнай кампаніі.


Усе навіны