English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Барысаўскі актывіст хоча беларусізаваць грамадскі транспарт

06/11/09

Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Салаш накіраваў зварот дырэктару Барысаўскага ДУП "Аўтобусны парк № 3" рэспубліканскага аўтатранспартнага прадпрыемства "Мінаблаўтатранс", у якім звярнуў увагу кіраўніцтва на праблему папулярызацыі беларускай мовы.


У сваім лісце Сяргей Салаш нагадвае, што наступны год з ініцыятывы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і Рады Таварыства беларускай мовы прапанавана абвесціць годам Роднай мовы. Гэтыя грамадскія структуры ўжо звярнуліся да грамадзянаў Беларусі падтрымаць ініцыятыву. Таксама ў лісце пералічаны станоўчыя прыклады захадаў, якія апошнім часам зрабілі чыноўнікі шэрагу беларускіх рэгіёнаў (Берасцейскі аблвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам), міністр культуры Павел Латушка, рэгіянальныя студыі телебачання па падтрымцы беларускай мовы.


Дырэктару аўтобуснага парку актывіст Руху прапанаваў шырэй ужываць беларускую мову ў інфармацыйных шыльдах грамадскага аўтатранспарту, у стварэнні беларускамоўнай рэкламнай прадукцыі. Таксама кіраўніку аўтапарка Шкрэдаву А. Ф., які, дарэчы, з'яўляецца дэпутатам Барысаўскага райсавету, прапанавана сабраць подпісы ў падтрымку прапановы зрабіць наступны год годам Беларускай мовы. З гэтай мэтай у капэрце да дырэктара Сяргей Салаш даслаў падпісны ліст агульнага ўзору, які ўтрымлівае зварот да кіраўніка краіны.


Усе навіны