English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыянты сімпатызуюць Аляксандру Мілінкевічу і не хочуць парушаць закон

27/02/06

Агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча праходзяць у Магілёўскай вобласці. Сёння ў Магілёве абласны штаб А.Мілінкевіча распаўсюджваў улёткі на прахадной завода “Электрарухавік”.

 

Кіраўнік абласнога Штабу адзінага кандыдата Уладзімір Шанцаў распаўсюджваў улёткі, надрукаваныя законным парадку на сродкі Цэнтрвыбаркама, аднак прадстаўнікі адміністрацыі завода забаранілі пікет. Па інфармацыі сайта Хартыя’97, пасля гадзіннага разбіральніцтва высвятлялася, што дзеянні Шанцава адпавядаюць заканадаўству, і актывіст каманды А.Мілінкевіча працягнуў распаўсюджваць улёткі каля прахадной завода.

 

У цэнтры Бабруйску актывісты “Маладога фронту” Дзяніс Шэйко і праваабаронца Алесь Чыгір распаўсюджвалі ўлёткі ў падтрымку А.Мілінкевіча і незалежную газету “Народная воля”. Прыхільнікаў адзінага кандыдата затрымалі, але хутка адпусцілі. Міліцыянты пераканаліся, што ўлёткі адпавядаюць заканадаўству, а газета “Народная воля” – зарэгістраванае выданне.

 

Актывісты выбарчай кампаніі адзначаюць змены ў паводзінах беларускай міліцыі. Па іх назіранню, міліцыянты бачна сімпатызуюць Аляксандру Мілінкевічу і не хочуць парушаць закон, перашкаджаючы агітацыі за дэмакратычнага кандыдата.


Усе навіны