English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Больш за сем тысяч улётак раздалі актывісты Брэсцкага Штаба А.Мілінкевіча

28/02/06

Больш за сем тысяч улётак у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча раздалі актывісты Брэсцкага абласнога Штаба за два дні. Агітацыйна-інфармацыйная група наведала каля дзесяці гарадоў і мястэчак. Пікеты ў падтрымку А.Мілінкевіча праходзяць па ўсёй вобласці.

 

Па словах кіраўніка Брэсцкага абласнога штаба Юрыя Губарэвіча, людзі з цікавасцю чытаюць інфармацыю пра адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл.

 

Цікавіцца інфармацыяй пра кандыдата ў прэзідэнты і міліцыя: па дарозе ў Пінск яны не некалькі разоў затрымлівалі машыну з актывістамі Штабу. Аднак пасля тлумачэння супрацоўнікам ДАІ артыкулаў Выбарчага кодэксу прыхільнікаў А.Мілінкевіча адпускалі.


Усе навіны