Гомельская вобласць агітуе за А.Мілінкевіча
Каля 30 пікетаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча праходзяць у гарадах Гомельскай вобласці. Актывісты выбарчага Штаба раздаюць улёткі і газеты “Народная воля” і “Товарищ” з праграмай кандыдата ў прэзідэнты.
Па словах аднаго з актывістаў Валерыя Рыбчанкі, у Жлобіне ўжо кожны ведае імя Аляксандра Мілінкевіча. “Падчас расклейкі плакатаў людзі падыходзяць і кажуць: “А, Мілінкевіч – ведаю, годны кандыдат!”.
Міліцыя ўвесь час спрабуе перашкодзіць працы пікетаў.
- Аднак гэты працэс ужо не спыніць, - кажа Валеры Рыбчанка. – Хваля ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча ўжо пайшла, і міліцыі толькі і застаецца, што спрабаваць кантраляваць гэты працэс. А законна рабіць гэта ў іх не атрымліваецца, пагэтаму яны і арыштоўваюць актывістаў, канфіскоўваюць улёткі і газеты.
Усе навіны


