Вацлаў Гавэл: Беларусь належыць да еўрапейскай сям’і (відэа)
Вядомы і вельмі паважаны за сваю маральную пазіцыю колішні прэзідэнт Чэхіі у сваім звароце да удзельнікаў Форуму выказаў упэўненасць, што раней ці пазней яго краіна будзе вітаць беларусаў у Еўразвязе.
Вацлаў Гавэл адзначыў, што ён на працягу доўгіх год падтрымліваў свабодадумных грамадзянаў Беларусі, якія хочуць, каб іх краіна заняла сваё належнае месца сярод дэмакратычных дзяржаваў Еўропы.
“Вырашаць да каго будзе належыць іх краіна, і якую яна будзе мець палітычнаю сістэму – гэта перш за ўсё адказнасць саміх грамадзянаў Беларусі. Тым не менш, я лічу, што з геаграфічнага пункту гледжання, а таксама па сваіх каштоўнасцях, Беларусь належыць да сям’і еўрапейскіх дэмакратыяў, і я цвёрда веру, што раней ці пазней мы будзем вітаць нашых беларускіх сяброў у Еўрапейскім саюзе”, – заявіў у сваім пасланні Вацлаў Гавэл.
Усе навіны



