Ландсбергіс заклікаў беларускіх дэмакратаў да кансалідацыі (відэа)
Колішні літоўскі прэзідэнт Вітаўтас Ландсбергіс заявіў у падрыхтаваным для БЕФ відэазавароце, што для яго краіны цалкам натуральнае бачанне Беларусі як часткі аб’яднанай Еўропы.
“Я сачу за ўсімі мерапрыемствамі Руху “За Свабоду”, а ў прыватнасці за гэтым цудоўным Форумам, з гарачай падтрымкай і вялікай надзеяй на еўрапейскую будучыню для Беларусі”, – адзначыў вядомы еўрапейскі палітык.
“Літву з Беларуссю аб’ядноўваюць сяброўства, культурныя сувязі і стагоддзі супольнай гісторыі. Таму для нас натуральна бачанне Беларусі як часткі аб’яднанай Еўропы нароўні з намі. Беларусі, не аддзеленай ад нас варожымі манёўрамі альбо ідэялогіяй”, – лічыць Вітаўтас Ландсбергіс.
На яго думку, найбольш пажаданай для Беларусі палітычнай роляй сталася б пабудова маста паміж Еўрапейскім саюзам і Расійскай Федэрацыяй дзеля еўрапейскага партнёрства і супрацоўніцтва. Вітаўтас Ландсбергіс пажадаў поспеху для Беларускага Еўрапейскага Форуму, а таксама выказаў пажаданне, каб дэмакратычныя сілы Беларусі і ўсё беларускае грамадства аб’ядналася дзеля такой місіі.
Усе навіны



