Барыс Тарасюк: Будучыня Беларусі і Украіны ў аб’яднанай Еўропе
Старшыня Народнага Руху Украіны і старшыня Камітэту па пытаннях еўраінтэграцыі Вярхоўнай Рады Украіны Барыс Тарасюк перадаў свае вітанні Беларускаму Еўрапейскаму Форуму.
На думку старшыні Народнага Руху Украіны, супрацоўніцтва з ЕЗ паспрыяе не толькі развіццю і росквіту нашых краінаў, але і падвысіць узровень стабільнасці і бяспекі Заходняй Еўропы.
“Я глыбока перакананы, што будучыня Беларусі і Украіны знаходзіцца ў аб’яднанай Еўропе. Праз цеснае супрацоўніцтва і ўзаемную падтрымку, нашыя краіны змогуць у недалёкай будучыні далучыцца да сям’і дэмакратычных еўрапейскіх дзяржаваў, стаць сябрамі як Еўрапейскага Саюза, так і Арганізацыі Паўночнаатлантычнага альянсу. Упэўнены, такое супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам развіцця і росквіту ня толькі нашых народаў, але і павышэння ўзроўню стабільнасці і бяспекі ў Еўропе”, – лічыць старшыня Камітэту па пытаннях еўраінтэграцыі Вярхоўнай Рады Украіны Барыс Тарасюк.
На думку Барыса Тарасюка, мерапрыемствы кшталту Форума дапамагаюць еўрапейцам азнаёміцца з праблемамі і перспектывамі дэмакратызацыі Беларусі, яе інтэграцыі ў еўрапейскую супольнасць, а беларускаму боку лепей зразумець, што ад яго чакае Еўрапейскі Саюз. Вядомы украінскі палітык лічыць, што сам факт правядзення Форума з’яўляецца вельмі пазітыўным, бо сведчыць аб тым, што Беларусь пазіцыянуе сябе як частка аб’яднанай Еўропы.
Барыс Тарасюк пажадаў усім удзельнікам Форуму плённай і канструктыўнай працы, скіраванай на рэфармаванне беларускага грамадства ў адпаведнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.
Усе навіны



