English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

На Форуме Грамадзянскай супольнасці створана Каардынацыйная рада

19/11/09

На думку намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Віктара Карнеенкі, стварэнне сталай працоўнай групы можа гарантаваць, што праца Форуму не будзе перарывацца паміж сесіямі.


17 лістапада завяршыў працу Форум Грамадзянскай супольнасці ў Бруселі.  Напррыканцы мерапрыемства выступілі еўракамісар па замежных справах Беніта Ферэра-Вальднэр, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт і кіраўнік Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага цэнтра Марыё Сэпі. Ад імя Форуму выступіў кіраўнік беларускай групы Сяргей Мацкевіч.

 

Паводле ўдзельніка Віктара Карнеенкі, за два дні працы Форум распрацаваў свае рэкамендацыі па 4-х тэматычных платформах, якія прадугледжаны ў межах праграмы Усходняга партнёрства. Рэкамендацыі будуць агучаны на сустрэчы міністраў замежных спраў краін–партнёраў і краін ЕЗ, падчас нарады міністраў замежных спраў 8 снежня.


У рэкамендацыях закрануты ўсе праблемы грамадзянскай супольнасці, што існуюць у краінах-удзельніцах УП. Гэта праблемы забеспячэння правоў чалавека, свабоды слова, арганізацыі свабодных выбараў, патрабаванне вызваліць палітвязняў, візавае пытанне.


Віктар Карнеенка лічыць, што не варта перабольшваць значэнне гэтага дакумента:


− Праблемы, якія ў ім агучаны вядомыя даўно. Гарантый, што гэтыя рэкамендацыі будуць выкананыя, няма. Бо на сённяшні дзень няма ніякіх інструментаў уплыву на ўрады.


Паводле Віктара Карнеенкі, галоўнае, што адбылося на Форуме − гэта самаарганізацыя структураў грамадзянскай супольнасці. Быў створаны Каардынацыйны камітэт з 17 чалавек. Па 2 прадстаўнікі з кожнай тэматычнай платформы, па аднаму прадстаўніку ад нацыянальных груп і тры прадстаўнікі краін ЕЗ, якія абіраліся галасаваннем. Ад Беларусі ў Каардынацыйны камітэт абраныя Ўлад Вялічка і Сяргей Мацкевіч (ад палітычнай секцыі).


− Стварэнне стала дзейнічай працоўнай групы можа гарантаваць, што праца Форуму не будзе перарывацца паміж сесіямі. Праз гэты борд (камітэт) можна наладзіць працу па маніторынгу за выкананнем рашэнняў, прынятых на Форуме ўрадамі краін-удзельніц УП і эфектыўную інфармацыйную працу сярод калег паміж сесіямі Форуму. (Наступная плануецца ў траўні). Гэта галоўны вынік Форуму, − упэўнены намеснік старшыні Руху "За Свабоду".


Віктар Карнеенка адзначае эфектыўную працу беларускай групы на Форуме:


− Яе актыўнасць была відавочнай і выклікала павагу. Да прапаноў беларускай групы ставіліся вельмі ўважліва і пазітыўна. Было бачна, што беларусы добра падрыхтаваліся напярэдадні Форуму.


Віктар Карнненка таксама паведаміў, што сёння ў Мінску адбудзецца круглы стол па выніках паездкі, з мэтай давесці іншым калегам з няўрадавых арганізацый і недзяржаўных структураў пра тое, што адбывалася на Форуме, і пра іх магчымасці. У будучым склад удзельнікаў Форуму будзе фарміравацца на ратацыйнай аснове. Плануецца перакласці дакументы на беларускую мову і разаслаць усім няўрадавым арганізацыям.


Усе навіны