Аляксандр Мілінкевіч патрабуе спыніць парушэнні заканадаўства
28/02/06
Кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў заяву на адрас генеральнага пракурора, старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі, міністра ўнутраных спраў, старшыні Цэнтрвыбаркаму і місіяў назіральнікаў ад АБСЭ і СНД.
У заяве адзіны кандыдат прыводзіць факты затрымання яго актывістаў і канфіскацыі ў іх афіцыйнай друкаванай прадукцыі. Ён патрабуе спыніць парушэнні заканадаўства, якія перашкаджаюць правядзенню агітацыйнай кампаніі, пакараць службовых асоб, якія дапускаюць гэтыя парушэнні, і забяспечыць роўныя ўмовы для правядзення выбарчай кампаніі ўсімі кандыдатам у прэзідэнты.
Усе навіны


