Кобрынская міліцыя за Мілінкевіча
У Кобрыне (Брэсцкая вобласць) сёння падчас распаўсюджвання буклетаў з інфармацыяй пра кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча былі затрыманыя два актывісты мясцовага выбарчага штаба адзінага кандыдата Стас Кучынскі і Аляксандр Елісееў. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі'97 паведаміў кіраўнік мясцовага выбарчага Штаба Мілінкевіча Стас Чарнецкі.
Актывістаў выбарчай кампаніі даставілі ў аддзяленне міліцыі. Супрацоўнікі Кобрынскага РАЎС падрабязна вывучылі буклеты з інфармацыяй пра Аляксандра Мілінкевіча і, выслухаўшы довады агітатараў аб недапушчальнасці парушэння выбарчага заканадаўства, папрасілі прабачэння перад затрыманымі. Больш таго, супрацоўнікі кобрынскай міліцыі на службовым аўтамабілі даставілі актывістаў назад на месца правядзення пікету.
Усе навіны

