English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Глыбоцкія актывісты выдалі новыя кнігі

26/11/09

Пры падтрымцы Руху "За Свабоду" выйшлі ў свет краязнаўчыя кнігі "Валерыянаўскія школы ксяндзоў Лужэцкіх піяраў" і "Шаркоўшчына і наваколле".


Кніга аўтарства Гэдэмана Отта "Валерыянаўскія школы ксяндзоў Лужэцкіх піяраў" распавядае пра гісторыю Лужэцкай школы ксяндзоў піяраў, якая існавала ў XVIII–першай трэці XIX ст.ст., пра арганізацыю навучання, парадкі ў школе. Прыводзіцца сьпіс настаўнікаў і вучняў. Аўтар аналізуе прычыны яе закрыцця расійскімі ўладамі ў 1832 годзе.


Выданне "Шаркоўшчына і наваколле", змяшчае цікавыя матэрыялы польскіх аўтараў, якія тычацца гісторыі Шаркоўшчыны і наваколля. Пераклады з польскай мовы зроблены прыхільнікам Руху "За Свабоду", краязнаўцам з Шаркаўшчыны Ўладзіславам Ляскоўскім. У кнізе таксама змешчаны яго матэрыялы па гісторыі шляхецкіх родаў.


− У нас ужо склалася сталая традыцыя падтрымкі талентаў Глыбоцкага раёну. Штогод грамадскай ініцыятывай "Сумежжа" выдаецца па 3-4 кнігі мясцовых аўтараў.  Пераважна гэта паэзія, успаміны, краязнаўчыя выданні, − кажа актывіст Руху "За Свабоду" Юря Калбасіч.

 


Усе навіны