English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

БНБ прапануе стварыць сталую кансультацыйную пляцоўку

30/11/09

У Мінску адбылося паседжанне Рады Беларускага Незалежніцкага Блоку.

 

На ім прусутнічалі намеснікі страшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч і Віктар Карнеенка, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыні Партыі БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінкевіч, кіраўнік Руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

 

На паседжанні прынятае рашэнне прапанаваць усім палітычным дэмакратычным сілам Беларусі стварыць стала дзеючую кансультацыйную пляцоўку дзеля супрацы па шырокім коле пытанняў.

Усім іншым палітычным суб’ектам (партыям і грамадскім арганізацыям) будуць накіраваныя прапановы сустрэцца ў панядзелак, 7 снежня, а 16-й гадзіне дзеля абмеркавання гэтага пытання.

 

Апроч гэтага, на паседжанні вырашаліся пытанні больш цеснай рэгіянальнай супрацы суб’ектаў БНБ а таксама фарміравання адзінага спісу кандыдатаў на мясцовыя выбары.

 

Паводле Прэсавай службы БХД


Усе навіны