Уладзімір Кацора: Абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў носяць штучны характар
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора накіраваў у Камітэт ААН па правах чалавека каментар да сваёй скаргі на парушэнне дзяржавай правоў на распаўсюджанне інфармацыі і свабоду сходаў.
Яшчэ на пачатку 2008 года У. Кацора быў арыштаваны на сем сутак за ўлёткі пра запланаваную ў Гомелі сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам. Не пагадзіўшыся з прысудам і вынікамі абскарджванняў у нацыянальных судах, актывіст звярнуўся ў ААН-аўскі камітэт . Камітэт прыняў паведамленне да разгляду і прапанаваў дзяржаве дать свае тлумачэнні па гэтай справе. Атрымаўшы каментарыі беларускага ўрада, Камітэт прапанаваў адрэагаваць на іх і аўтару індывідуальнай скаргі.
− Відавочна, што ўсе абмежаванні на правядзенне ў Беларусі масавых мерапрыемстваў і распаўсюджанне інфармацыі носяць штучны характар і накіраваныя, перш за ўсё, на падаўлення ініцыятывы грамадзянаў, − кажа Уладзімір Кацора. – Нішто ў маёй справе не сведчыць аб тым, што дзяржава, пасадзіўшы мяне пад арышт, абараняла дзяржаўную ці грамадскую бяспеку альбо здароўе і правы іншых людзей. Усё наадварот. У сваім каментары я яшчэ раз падкрэслеваю, што дзяржава парушыла Міжнародны пакт і гарантаваныя ім мае правы.
Усе навіны



