У Віцебску абмеркавалі пытанні ЖКГ (фота)
Гасцямі Еўрапейскага клубу гэтым разам былі кіраўніца Фонду спрыяння лакальнаму развіццю Галіна Скараход і эксперт Генадзь Каленаў.
На чарговай сустрэчы ў заснаваным Рухам "За Свабоду" Еўрапейскім клубе абмяркоўвалі актуальныя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У клуб запрасілі экспертаў па гэтым пытанні кіраўніка Фонду спрыяння лакальнаму развіццю Галіну Скараход і эксперта Фонда Генадзя Каленава.
На першы погляд вельмі празаічная тэма пра брудные пад’езды ды зламаныя ліфты, пра тое, колькі мы плацім і куды ідуць грошы, выклікала такую жывую дыскусію. Прысутныя вырашылі зладзіць дадатковыя сустрэчы, каб абмеркаваць камунальную тэматыку ў іншых фарматах: навучання, грамадскай актыўнасці, абароны правоў спажыўцоў.


Усе навіны






