English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Помнік архітэктуры спрабуюць "рэстаўраваць" з дапамогай экскаватара

03/12/09

Прыхільнкі Руху "За Свабоду" і прадстаўнікі Упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры спынілі незаконныя дзеянні.


30 лістапада будаўнікі КУП “Мінская спадчына”  пачалі "разборку" помніка архітэктуры будынка 19 ст. па вул. Рэвалюцыйная 24-а пры дапамозе экскаватара і паспелі зруйнаваць цэлае крыло пабудовы.


На дадзены момант працы прыпынены Міністэрствам культуры, якое падрыхтавала матэрыялы па парушэннях заканадаўства для ініцыявання пракурорскай праверкі, а Таварыства аховы помнікаў звярнулася ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па ч.2 арт. 344 Крымінальнага кодэксу галоўнага інжынера “Мінскай спадчыны” Міхала Жыха і па арт. 428 дырэктара прадпрыемства Паўла Шыкунца.


Сарава ў тым, што яшчэ 11 лістапада ў абыход рашэння  Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады, якое прадпісвала ручную разборку канструкцый,  і без дазволу Міністэрства культуры КУП “Мінская спадчына”  спрабавала зруйнаваць будынак па вул. Рэвалюцыйная. Намаганнямі грамадскаці і спецыялістаў Упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры незаконныя дзеянні бандытаў пад шыльдай “рэстаўратараў” былі прыпынены, а галоўны інжынер прадпрыемства Міхаіл Жых пасля гэтага выпадку абяцаў выконваць працы на аб’екце толькі згодна з рэкамендаванымі тэхналогіямі.


− Застаецца спадзявацца на сумленнасць пракурорскіх работнікаў, бо працэс знішчэння ці неабгрунтаванага змянення помнікаў можна спыніць, стварыўшы прэцэдэнт адказнасці за здзейсненае правапарушэнне, − мяркуе актывіст Руху "За Свабоду" Антон Астаповіч.


Усе навіны