English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Райвыканкам адмаўляе ў акрэдытацыі незалежнаму выданню

03/12/09

Актывіст Руху "За Свабоду", рэдактар газеты “Узгорак” Эдуард Брокараў, рыхтуе з гэтай нагоды скаргу ў Магілёўскі аблвыканкам.


Актывіст Руху "За Свабоду"  такім чынам спрабуе вырашыць пытанне з акрэдытацыяй, якую забараніла кіраўніцтва Горацкага раёну.


Нагадаем, што Брокараў звярнуўся да горацкіх уладаў з просьбай акрэдытаваць яго пры райвыканкаме. Акрэдытацыя дазволіла б бесперашкодна прысутнічаць на пасяджэннях мясцовай улады і своечасова інфармаваць насельніцтва раёна пра рашэнні “вертыкалі”.


Аднак старшыня Горацкага райвыканкаму Міхаіл Анікееў адмовіў уладальніку “Узгорка”. Кіраўнік раёну заўважыў, што акрэдытацыю зараз маюць два сродкі масавай інфармацыі – афіцыйная газета “Ленінскі шлях” і радыёперадача “Голас Горацкага краю”. На думку сп.Анікеева гэтых СМІ дастаткова, і акрэдытацыя дадатковых з’яўляецца немэтазгоднай.


Эдуард Брокараў лічыць такое рашэнне раённых чыноўнікаў незаконным і апелюе да кіраўніцтва вобласці.


Усе навіны